Skip to main content
Событие 'item:save' зарегистрировано!
Событие 'item:save' зарегистрировано!
Событие 'item:save' зарегистрировано!
Событие 'item:save' зарегистрировано!
Событие 'item:save' зарегистрировано!
Событие 'item:save' зарегистрировано!
Событие 'item:save' зарегистрировано!
Событие 'item:save' зарегистрировано!

Рэкалекцыі для моладзі лідскай парафіі Святой Сям’і прайшлі ў Няцечы

rec sw rodzina 30З 25 па 31 ліпеня адбыліся рэкалекцыі для моладзі парафіі Святой Сям’і ў Лідзе. Духоўныя практыкаванні праходзілі ў вёсцы Няцеч. Юнакам і дзяўчатам дапамагалі засяроджвацца над сваімі адносінамі з Богам і шукаць адказы на актуальныя пытанні святары, законныя сёстры і семінарысты.

Праграма рэкалекцый была вельмі насычанай. Кожны дзень распачынаўся малітвай і заклікам да Святога Духа аб плённым перажыванні дня. Каб вучыцца самастойнасці, моладзі было прапанавана індывідуальна маліцца на ружанцы і паўгадзіны разважаць над Божым словам у цішыні.

Штодзённа моладзь удзельнічала ў Эўхарыстыі і слухала канферэнцыі. Перад вячэрай усе збіраліся разам, каб падвесці вынікі разважанняў і рэфлексіі над прапанаванымі тэмамі. Кожны дзень рэкалекцый завяршаўся эўхарыстычнай адарацыяй, падчас якой моладзь праслаўляла Бога, дзякавала за ўсе атрыманыя дары, перапрашала за недасканаласці ў жыцці і выказвала свае просьбы.

Разам з духоўнымі практыкаваннямі юнакоў і дзяўчат суправаджалі розныя абавязкі: прыгатаванне ежы, прыбіранне пакояў, аздабленне літургіі і спеваў.

rec sw rodzina 24

Немалаважным пунктам быў фізічны адпачынак. Моладзь рыхтавала вясёлыя вечары, конкурсы, спевы каля вогнішча, спартыўныя гульні або можна было проста выйсці на шпацыр у вольны час.

На рэкалекцыях маладыя людзі разважалі над сваім жыццём і месцам у свеце. Моладзь мела магчымасць задаць хвалюючае пытанне на размове з душпастырамі або падзяліцца думкамі і сведчаннямі на агульных сустрэчах.

Праведзены час не быў змарнаваны, аб чым сведчаць выказванні ўдзельнікаў перад выездам дадому, і, напэўна, кожны мог атрымаць нейкі асабісты скарб з гэтых рэкалекцый.

Aндрэй Юхнік