Skip to main content

Каталіцкі святар у Дзень пажарнай службы ў Іўі: ваша праца – сапраўднае служэнне людзям

1 2Напярэдадні Дня пажарнай службы Беларусі ў Іўі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, на якія быў запрошаны вікарый мясцовай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла кс. Дзяніс Бразінскі.

23 ліпеня на цэнтральнай плошчы горада папаўненне аддзела па надзвычайных сітуацыях прыносіла прысягу. Звяртаючыся да прысутных, ксёндз Дзяніс сказаў: “”Як трывога – тады да Бога”. Усе мы ведаем, што калі здараецца нейкая незвычайная сітуацыя, людзі моляцца Богу, але заўсёды выходзіць так, што чалавек бярэ тэлефон і набірае “101”. Вашая справа сапраўды важная, гэта нават не праца – гэта сапраўднае служэнне людзям, бо кожны раз, калі вы выходзіце на службу, вы можаце аддаць сваё жыццё дзеля ратавання іншых”.

Затым вікарый парафіі падараваў абразы Святой Сям’і траім ратавальнікам, якія ў гэты дзень прыносілі прысягу, і благаславіў прысутных. Потым у Іўеўскім доме культуры адбыўся канцэрт.

2 3

Калектыў Іўеўскага РАНС не першы раз адзначае свае святы з удзелам духоўных асобаў. Таксама кожны год пажарнікі ўдзельнічаюць у супольнай малітве ва ўспамін свайго апекуна св. Фларыяна і заўсёды адгукаюцца на просьбу аб дапамозе ў добраўпарадкаванні касцёла і арганізацыі розных мерапрыемстваў.

Раман Ярмош

Фота: “Іўеўскі край”