Skip to main content

Каталіцкі святар у Іўі павіншаваў мусульман з адным з галоўных ісламскіх святаў

musulmanie 6Увечары 19 ліпеня мусульмане пачалі адзначаць адно з галоўных ісламскіх святаў – Курбан-байрам.

Раніцай 20 ліпеня на малітву ў мячэці быў запрошаны вікарый парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксёндз Дзяніс Бразінскі. Ён выказаў мусульманам словы шчырых віншаванняў ад імя ўсёй парафіяльнай супольнасці.

Мусульмане жывуць у Іўі ўжо 600 гадоў. За гэты час католікі і татары маюць супольную гісторыю.

Графіня Эльвіра Замойская, уладальніца Іўя ў ХІХ стагоддзі, на ўласныя сродкі пабудавала на гарадскіх могілках капліцу святой Барбары і стала фундатаркай будаўніцтва мячэці ў Іўі: вылучыла зямлю пад яе і дала дазвол на выбар лепшага лесу ў якасці будаўнічага матэрыялу.

Раман Ярмош