Skip to main content

У Гудагаі адбыўся Крыжовы шлях па мясцовай Кальварыі

kryzowy 1Увечары 17 ліпеня ўдзельнікі ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) прайшлі Крыжовым шляхам па мясцовай Кальварыі, якая з’яўляецца самай працяглай у Беларусі.

Гудагайская Кальварыя пачынаецца недалёка ад санктуарыя, у якім знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Шкаплернай. Яна праходзіць праз палі і лясы і завяршаецца на парафіяльных могілках.

Напэўна, гэтае набажэнства, у якім удзельнічала некалькі соцень чалавек, дапамагло вернікам перажыць асаблівую еднасць з Хрыстом, адчуць Яго прысутнасць.

kryzowy 4

Разважанні і агульная атмасфера Крыжовага шляху спрыялі паяднанню з Езусам у сакрамэнце пакаяння.

Набажэнства завяршылася на могілках малітвай за памерлых.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Ірэна Ахрамовіч