Skip to main content

У Тракелях адбылася прэзентацыя кнігі, прысвечанай касцёлам Гродзеншчыны

kniga grodzienczyzna 1410 ліпеня ў межах сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага “Касцёлы Беларусі. Гродзенская дыяцэзія”.

Выданне кнігі, у якой змешчаны фотаздымкі з гісторыяй святыняў Гродзеншчыны, складаецца з двух тамоў. Яно прысвечана 30-годдзю адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

У прэзентацыі прыняў удзел аўтар кнігі і фотаздымкаў Станіслаў Янчарскі. Ён распавёў пра тое, як ствараліся яго працы. Збіраючы матэрыялы, аўтар праехаў па Беларусі 35 тысяч кіламетраў.

kniga grodzienczyzna 7

Унікальнае выданне, багатае цікавымі здымкамі і фактамі з гісторыі нашых святыняў, можна набыць падчас сёлетніх урачыстасцяў у Тракелях, а пасля ў краме пры біскупскай курыі ў Гродне па вул. Карла Маркса, 4.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Вольга Сяліцкая