
У Люблін, каб падтрымаць кс. Мікалая, прыбыла вялікая група святароў нашай дыяцэзіі. Пасля дыскусіі дэкан і Савет факультэта тэалогіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ надалі кс. Мікалаю ступень доктара маральнай тэалогіі. Падчас дыскусіі навуковы кіраўнік кс. Мікалая айцец прафесар доктар навук Андрэй Дзердзюк OFMCap адзначыў, што гэта вельмі важная падзея ў жыцці Касцёла на Беларусі. Пасля дыскусіі быў арганізаваны доктарскі абед.
Ксяндзу доктару Мікалаю жадаем шчодрых Божых ласкаў у душпастырскай працы, а асабліва ў выкладчыцкай працы ў Гродзенскай ВДС і ў Катэхетычным аддзеле Курыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Ксяндзу доктару Мікалаю жадаем шчодрых Божых ласкаў у душпастырскай працы, а асабліва ў выкладчыцкай працы ў Гродзенскай ВДС і ў Катэхетычным аддзеле Курыі Гродзенскай дыяцэзіі.
