У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня, прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.
Памолімся за ўсіх паміраючых і памерлых, якія давяраюць Хрысту.
1. Mалітва на дзявяты дзень
“Праз сям'ю адбываецца станаўленне дзеянняў чалавека, адбываецца выратаванне чалавецтва. На сем’і ўскладзена задача барацьбы перш за ўсё за тое, каб вызваліць сілы дабра, крыніца якіх знаходзіцца ў Хрысце, Адкупіцелю чалавека, каб гэтыя сілы зрабіць уласнасцю ўсіх сем’яў, (...) каб сям’я была “моцная Богам” (Пасл. да сем’яў № 23).
Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў! Ты, як ніхто, ведаеш, што значыць страта і пакуты блізкага чалавека. Мы просім Цябе, дай нам сілы прыняць і несці крыж, каб страта блізкіх людзей не ціснула на нас сваім цяжарам, каб мелі магчымасць у будучыні сустрэцца з імі на нябёсах.
2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай
Мілая Панна і Маці Бога адзіная,
Моліш і песціш на руках Свайго Сына,
Ты ў Тракельскім ёсць абразе,
Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.
Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,
Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.
Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.
Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,
Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.
Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,
Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.
Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)
3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…
Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>