Skip to main content

8 ліпеня – восьмы дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

gabar pinter 69У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня, прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за ўсіх наркаманаў, скалечаных і хворых у сем’ях.

1. Mалітва на восьмы дзень

“Збянтэжаныя сем’і, якія знаходзяцца пад пагрозай разбурэння або ў сітуацыях, як “ненармальныя сем’і” (...), павінны адчуваць сябе агорнутымі любоўю і клопатам з боку братоў і сясцёр. (...) А кожная малітва – гэта смелае сведчанне сям’і, якая ў супольнасці выконвае сваё жыццёвае пакліканне: чалавечае і хрысціянскае. (...) Нягледзячы на ўсе “ненармальныя сітуацыі”, можна сцвярджаць, што менавіта гэтыя сем’і складаюць “правілы”. Іх сведчанне таксама важнае для таго, каб чалавек, народжаны і выхаваны ў іх, увайшоў без ваганняў і сумненняў на шлях дабра, які ўпісаны ў яго сэрца” (Пасл. да сем’яў № 5).

Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў! Перад Табой сам св. Казімір Каралевіч на каленях моліць, каб Ты клапацілася пра народ, Табе давераны. Просім Цябе, ахіні апекай усіх хворых, залежных і адзінокіх людзей. Каб, знаходзячыся пад Тваім усеўладным плашчом, ніколі не гублялі сэнсу жыцця і ідэалу святасці.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>