Skip to main content

7 ліпеня – сёмы дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

2020 07 06 apel 53У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня, прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за разбітыя сем’і.

1. Mалітва на сёмы дзень

“Любоў – гэта пакліканне ўсіх: сужэнстваў і сем’яў. Усе аднолькава пакліканы ў Касцёле да святасці. (...) Шлюбная і бацькоўская любоў валодае здольнасцю лячэння тых ран, калі ўласныя магчымасці не ў сілах з гэтым справіцца. Гэтая здольнасць звязаная з Божай ласкай: з ласкай прабачэння і прымірэння, якая дае духоўную сілу пачаць спачатку. Таму сям’я павінна сустрэць Хрыста ў Касцёле праз той дзівосны сакрамэнт, якім з’яўляецца сакрамэнт пакаяння і паяднання. (...) Сям’я – шлях Касцёла” (Пасл. да сем’яў № 14).

Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў! Ты клапацілася аб любові, вернасці і сумленнасці да канца жыцця. Свет сёння мае патрэбу ў добрых пладах з кожнай сям’і. Мы просім Цябе, беражы сем’і ад разбурэння і зрабі так, каб тыя, якія ўжо разбураны, нягледзячы на перажытыя пакуты, ніколі не адмовіліся ад Твайго Сына.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>