Skip to main content

4 ліпеня – чацвёрты дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

gabar pinter 66У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня, прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за дзяцей ва ўлонні маці і тых, якія ўжо здзяйсняюць паломніцтва па гэтай зямлі.

1. Mалітва на чацвёрты дзень

“Само па сабе мацярынства і бацькоўства з’яўляецца пацвярджэннем любові, дазваляе кожны раз адкрываць яе памер і першапачатковую глыбіню. Аднак гэта не адбываецца аўтаматычна. Ёсць заданне абаім: мужу і жонцы. Гэта заданне з’яўляецца ў жыцці кожнага такой “навіной” і такім багаццем, што нельга да яго набліжацца інакш, як “на каленях” (Пасл. да сем’яў № 7).

Марыя, Панна Трaкельская, Каралева нашых сем’яў! Ты з’яўляешся ўзорам і прыкладам для кожнай сям'і. Мы просім Цябе, адары дзяцей добрымі бацькамі, верай, надзеяй, любоўю, здароўем і розумам, каб у будучыні змаглі пабудаваць святасць паводле Твайго прыкладу.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>