Skip to main content

У Тракелях завяршылася ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі

trok koniec 22 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Завяршальным акцэнтам урачыстасці стала вячэрняя Імша на палявым алтары, якую ўзначаліў дэкан дэканату Гродна-Захад кс. Ян Рушніцкі.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі, каб супольна маліцца за нашу краіну і ўсе яе сем’і.

Гамілію прамовіў пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) кс. Анатоль Захарэўскі. Святар казаў пра ролю, якую адыгрывае Марыя ў жыцці кожнага чалавека. У сувязі з гэтым ён заахвоціў казаць Маці Божай пра ўсе свае патрэбы.

Затым падчас Марыйнага закліку вернікі, трымаючы запаленыя свечкі, дзякавалі Маці Божай за Яе апеку і ўсе атрыманыя ласкі.

З разважаннем падчас Марыйнага закліку выступіў настаяцель супольнасці айцоў рэдэмптарыстаў у Гродне а. Анджэй Ядкоўскі CSsR.

На заканчэнне кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі падзякаваў пілігрымам за іх веру і прывязанасць да Найсвяцейшай Маці, якую яны выразілі, прыбыўшы ў гэтае святое месца.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: с. Ірына Барцэвіч FMA