Skip to main content

Біскуп Станеўскі наведаў касцёл у Карэвічах

7На заканчэнне актавы Божага Цела Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў касцёл св. Антонія Падуанскага ў Карэвічах, які належыць парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску.

Апошні раз у гэтай святыні іерарх быў дастаткова даўно, тады, калі яна была адноўлена. Касцёл быў пабудаваны ў час вайны, і цікава, што абраз Сэрца Езуса, які знаходзіцца ў ім, быў напісаны нямецкім салдатам.

Звяртаючыся да парафіян, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі падзякаваў ім за трыванне ў веры і вялікі клопат аб сваёй святыні.

Таксама ў гэты дзень біскуп благаславіў вянкі і зёлкі, якія з’яўляюцца адначасова сімвалaм чалавечай працы і дароў ад Бога, што служаць на карысць людзям і ўсім зямным стварэнням.

У супольнай малітве прысутныя вернікі на чале са сваім пробашчам кс. Паўлам Звяжынскім разам з біскупам прасілі добрага Бога захаваць ад знішчэння і ўсялякай шкоды ўсю прыроду, асабліва сёлетні ўраджай.

Кс. Юрый Марціновіч