Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса прайшла ў Шчучыне

szuszin 411 чэрвеня ў шчучынскай парафii адбылася адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У парафіі гэта другi па значнасцi адпуст пасля ўрачыстасці св. Тэрэзы Авiльскай.

Галоўную святую Iмшу ў гэты дзень цэлебраваў прэфект Вышэйшай духоўнай семiнарыi ў Гродне кс. Ян Раманоўскi. Таксама разам з айцамi піярамі, якія служаць у парафіі, у Эўхарыстыі ўдзельнічаў пробашч парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лiдзе (Iндустрыяльны) а. Аляксандр Махнач SP.

szuszin 3

У гаміліі ксёндз Ян Раманоўскi разважаў аб важнасцi сэрца ў жыццi кожнага чалавека – не з боку медыцынскага цi фiзiялагiчнага, а духоўнага.

szuszin 1

Святар прывёў некалькі прыкладаў, як можна назваць сэрца: “разбiтае”, “каменнае”, “добрае”. Але, як адзначыў ён, самае галоўнае – каб сэрца чалавека было адкрытым для іншых, як калiсьцi Пан Езус адкрыў сваё для людзей.

szuszin 2

Алена Мяткоўская

Фота: Кацярына Кулік