Skip to main content

Парафія ў Варнянах арганізавала пілігрымку па святынях Гродзеншчыны

worniany 1Вернікі варнянскай парафіі св. Юрыя, мучаніка, на чале з пробашчам кс. Віктарам Захарэўскім прынялі ўдзел у аўтапілігрымцы па святынях Гродзеншчыны.

worniany 2

Як паведамляе сайт парафіі , маршрут уключыў 11 прыпынкаў: касцёл св. Казіміра ва Уселюбе, касцёлы св. Міхала Арханёла i Перамянення Пана ў Навагрудку, касцёл Сэрца Пана Езуса ў Наваельні, касцёл Божага Цела ў Дварцы, касцёл святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве, касцёлы св. апостала Андрэя і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме, Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Усе наведаныя святыні ўразілі пілігрымаў сваёй прыгажосцю, велічнасцю, цікавай гісторыяй, з якой знаёмілі падчас экскурсій пробашчы кожнай парафіі.

Падчас падарожжа вернікі маліліся, спявалі, прынялі ўдзел у Імшы ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве, а таксама ўшанавалі абраз Маці Божай Жыровіцкай.

worniany 3

Парафіяне ўдзячныя пробашчу за арганізацыю паездкі па святынях Гродзенскай дыяцэзіі i спадзяюцца, што гэта была не апошняя пілігрымка.