Skip to main content

Дзеці з Ваўкавыска, якія прыступілі нядаўна да Першай Камуніі, наведалі тракельскі санктуарый

29 чэрвеня дзеці з ваўкавыскай парафіі св. Вацлава, якія нядаўна прынялі Пана Езуса ў Першай Камуніі ў свае сэрцы, здзейснілі аднадзённую аўтобусную пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

У гэты дзень 24 дзіцяці, якія прыступілі да эўхарыстычнага стала, мелі магчымасць дзякаваць, выказваць свае просьбы, а таксама адпачыць ля ног Маці Божай і на ўлонні прыроды.

Большасць пілігрымаў была ў гэтым святым месцы першы раз і вярталася поўная ўражанняў і здзіўлення.

Дзеці з Ваўкавыска ўдзячныя кусташу санктуарыя кс. Юрыю Бяганскаму, які пазнаёміў іх з надзвычай багатай гісторыяй гэтай святыні, куды хочацца вяртацца, і сястры Наталіі з іх парафіі, катэхетцы, якая пасадзейнічала гэтай паездцы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі