Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні, дзе ўдзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
Прымаючы сем дароў Духа Святога, парафіяне абавязаліся ўзрастаць у веры і вызнаваць яе ў сваім штодзённым жыцці.
У гаміліі іерарх казаў пра жывую веру з Духа Святога. Біскуп заахвоціў да таго, каб быць адважнымі сведкамі Езуса Хрыста на месцах сваёй вучобы і працы, а таксама сведчыць пра Яго словам і ўчынкам.
На заканчэнне Эўхарыстыі тыя, хто прыняў сакрамэнт хрысціянскай сталасці, выказалі ўдзячнасць у адрас усіх, хто рыхтаваў іх да гэтай падзеі. Між іншым вернікі падзякавалі сваім душпастырам на чале з пробашчам парафіі кс. Яўгенам Учкуронісам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі