Skip to main content

Для дзяцей з гродзенскай парафіі Святога Духа прайшла сустрэча з малітвай і адпачынкам

parecha 1На заканчэнне навучальнага года дзеці з парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) правялі час на супольнай малітве і адпачынку ў Парэччы.

Сустрэча распачалася малітвай да Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіяльным касцёле, на якой дзеці ахвяравалі Маці Божай Нястомнай Дапамогі час свайго прабывання там.

parecha 2

На працягу амаль двух дзён хлопчыкі і дзяўчынкі паглыблялі свае рэлігійныя веды, разважалі над Святым Пісаннем, услухоўваючыся ў голас Бога, накіраваны ў глыбіню іх сэрца. Вялікім уражаннем для дзяцей стала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, калі кожны з іх у блізкасці Бога мог аддаць Яму свае самыя схаваныя прагненні, а таксама мог паяднацца з Найлепшым Айцом праз святую споведзь.

Можна спадзявацца, што зерне, якое было пасеяна ў дзіцячых душах, прынясе вялікі плён у іх духоўным развіцці на Божую хвалу.

parecha 3

С. Вікторыя Галуза CSSH