28 мая адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з духавенствам канфесій, настаяцелямі праваслаўных, каталіцкіх і мусульманскага храмаў, пастара рэлігійнай абшчыны хрысціян веры евангельскай у Іўі па пытаннях развіцця этнаканфесійнай сферы раёна.
На сустрэчы з духавенствам прысутнічалі супрацоўнікі райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў, кіраўнікі і спецыялісты службаў раёна: Раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Раённага аддзела ўнутраных спраў, Раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Іўеўскага аддзялення Ашмянскага філіяла Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.
Падчас мерапрыемства прагучалі статыстычныя дадзеныя. Як было адзначана, паводле нацыянальнага складу ў раёне пражываюць 79,5 працэнтаў беларусаў, 15,3 – палякаў, 2 – татараў, 3,2 – іншых нацыянальнасцяў.
На тэрыторыі раёна з 1994 года ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дзейнічаюць 19 рэлігійных супольнасцяў: 9 рыма-каталіцкіх, 8 праваслаўных, 1 мусульманская (суніцкага напрамку), 1 хрысціян веры евангельскай. Набажэнствы праходзяць у 13 каталіцкіх касцёлах і капліцах, 7 праваслаўных цэрквах, 1 мячэці, 1 прыватным доме з дазволам размяшчэння рэлігійнай абшчыны.
На рэгістрацыйным уліку знаходзяцца 25 культавых аб’ектаў. З іх 11 уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, 5 – у турыстычныя маршруты.
Малітоўныя пакоі для праваслаўных і каталіцкіх вернікаў адкрыты ў Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Рэлігійную дзейнасць ажыццяўляюць 18 святароў, з якіх каталіцкіх 10, праваслаўных 6, мусульманскіх 1, хрысціян веры евангельскай 1.