23 мая дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Дарам Духа Святога былі ўзбагачаны больш за 70 чалавек.
Святую Імшу іерарх цэлебраваў у інтэнцыі тых, хто прымаў гэты сакрамэнт, каб яны заўсёды адважна вызнавалі сваю веру.
Падчас гэтага сакрамэнту Святы Дух памнажае ў чалавеку свае дары: мудрасць, розум, раду, мужнасць, умеласць, пабожнасць і боязь Божую. Акрамя таго, Ён умацоўвае хрысціяніна да сведчання аб веры словам і ўчынкам.
На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі падзякаваў іерарху за ўдзяленне сакрамэнту і за дар супольнай малітвы.
Фота: Эдварда Паўлавец