Skip to main content

Дзеці з Ашмян пасля Першай Камуніі здзейснілі візіт падзякі ў Гудагай

oszmiany 15Дзеці з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, якія 8 мая прыступілі да Першай Камуніі, на заканчэнне Белага тыдня, як называецца тыдзень пасля гэтай урачыстасці, разам са сваімі бацькамі наведалі санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

У санктуарыі дзеці даручылі сваё жыццё Маці Божай, папрасілі Яе заступніцтва, падзякавалі за ўсю ранейшую апеку і клопат пра іх.

Затым яны ўдзельнічалі ў святой Імшы, якая цэлебравалася на палявым алтары. Таксама ў гэты дзень адбылося прыняцце кармэліцкага шкаплера, з абавязкам кожны дзень жыць каштоўнасцямі, блізкімі Беззаганнаму Сэрцу Марыі – пакорай, чыстасцю паводле свайго стану, даверам Божаму Провіду і Божай волі, якая праяўляецца ў розных абставінах штодзённасці.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: а. Аркадзь Куляха OCD