Месяц май адметны тым, што ў гэты час дзеці ў розных парафіях упершыню прыступаюць да эўхарыстычнага стала, прымаючы Езуса ў сваё сэрца ў святой Камуніі.
У апошні час група дзяцей з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) таксама атрымала гэтую вялікую ласку.
Сведкамі радаснай падзеі сталі бацькі і блізкія дзяцей.
Урачыстасці папярэднічаў сакрамэнт пакаяння, да якога дзеці прыступалі днём раней з пакорай і вялікім хваляваннем.
Першы тыдзень пасля Першай Камуніі называецца Белым тыднем, падчас яго дзеці ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Баляслаў Гавецкі