Skip to main content

Фотарэпартаж з пажару ў санктуарыі ў Будславе і рэквізіты для ахвяраванняў

budslow 1111 мая раніцай на даху Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай узнікла ўзгаранне.

Паведамленне аб задымленні паступіла выратавальнікам ад ксяндза ў 7.47, інфармуе МНС. На момант узгарання вернікаў у касцёле не было.

На ліквідацыю пажару прыехала дванаццаць аўтацыстэрнаў, чатыры аўталесвіцы, два пад’ёмніка і іншыя аўтамабілі МНС. Прыбылі ратавальнікі з Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і Мінска. Пажар удалося лакалізаваць у 11.24.

Будслаў наведалі ў гэты дзень Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі.

budslow 12

Распачаты збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай пажарам святыні. Ахвяраванні праз сістэму разлікаў АРІП можна пералічыць на банкаўскі рахунак дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

1. Выберыце ў плацежным тэрмінале пункты ў наступным парадку:

• Сістэма “Разлік” (АРІП) (па нумары паслугі 4349831)

• Благотворительность и общественные объединения

• Помощь детям, взрослым

• Каритас Минск Пожертвования

2. Увядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяравання – БУДСЛАЎ.

3. Увядзіце суму ахвяравання.

4. Праверце карэктнасць інфармацыі.

5. Завяршыце плацеж.

Рэквізіты для ахвяраванняў:

Религиозная миссия “Благотворительное католическое общество Каритас” Минско-Могилевской архиепархии

Тел/факс +375 17 515 31 08

УНП 101131305

223058 Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1

р/с PJCB30150531141000000933

“Приорбанк” ОАО, БИК PJCBBY2X

Ахвяраванне можна зрабіць і на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:

Религиозная община “Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии” аг. Будслав Мядельского района

222374 Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь 8

р/с BY12BAPB30153404200100000000

в ОАО “Белагропромбанк”, г. Минск

код банка BAPBBY2X

УНП 600195666

Заклікаем вернікаў да малітвы.

Фота: Арцём Ткачук