2 мая ў парафіі святога Станіслава, біскупа, у Ляцку (Шчучынскі дэканат) 18 дзяцей прыступілі да Першай Камуніі.
Дзяўчынкі ў белых сукенках і хлопчыкі ў белых альбах сталi сведкамі вялікага цуду і прынялi ў свае сэрцы Жывога Бога – Езуса Хрыста – у сакрамэнце Эўхарыстыі.
Разам з іх бацькамі, хроснымі, роднымі і знаёмымі гэтую падзею святкавала ўся парафія, дзякуючы Пану за вялікі дар Цела і Крыві Езуса Хрыста і ўзгадваючы Яго словы: “Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень” (Ян 6, 54).
Вернікі парафіі на чале з пробашчам жадаюць дзецям не пераставаць любіць Хрыста і не забываць пра споведзь, каб гэтая ўрачыстасць была прычынай паглыблення веры, надзеі і любові ў іх сем’ях, а таксама жадаюць, каб Найсвяцейшая Панна Марыя апекавалася імі і дапамагала служыць з любоўю Езусу Хрысту.