3 мая дзень сваіх імянін адзначае пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
У гэты дзень, радасны для нашага мясцовага Касцёла, які 30 гадоў узначальвае біскуп Аляксандр, удзячная супольнасць вернікаў нашай дыяцэзіі падтрымлівае малітвамі свайго пастыра.
Ва ўсіх святынях Гродзеншчыны даручаюць шаноўнага імянінніка Пану Богу праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці.
Эксцэленцыя, ад імя ўсіх супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі жадаем выказаць самыя сардэчныя віншаванні.
Жадаем найперш добрага здароўя, згоды духу і толькі радасных хвілін кожны дзень.
Няхай Ваша пастырскае служэнне будзе заўсёды апраменена святлом Духа Святога ў тым, каб весці вернікаў да Бога.
Карыстаючыся нагодай, дзякуем Вам за адкрытасць, дабрыню і спрыянне таму, што мы можам абвяшчаць Хрыстовае Евангелле праз сродкі масавай інфармацыі.
Няхай Хрыстус Пан Уваскрослы благаслаўляе кожны Ваш дзень і нястомна вядзе!
Plurimos annos!
З удзячнасцю
супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі