27 сакавіка міністранты парафіі Святой Сям’і ў Лідзе разам са сваім душпастырам кс. Андрэем Белаблоцкім здзейснілі Крыжовы шлях па вуліцах, якія адносяцца да гэтай парафіі.
Перад гэтым святар распавёў юнакам пра асобу св. Патрыка, якога Касцёл успамінае ў літургіі 17 сакавіка. Дзякуючы яму Ірландыя стала хрысціянскай, а яго літургічны ўспамін з’яўляецца нацыянальным святам ірландцаў.
Адна з легенд кажа, што святы Патрык выгнаў з краіны ўсіх змеяў, што многія інтэрпрэтуюць як выкараненне язычніцтва. Яго атрыбутам стала канюшына, пры дапамозе якой ён тлумачыў язычнікам праўду пра Святую Тройцу.

Міністранты мелі таксама магчымасць прыступіць перад велікоднымі ўрачыстасцямі да сакрамэнту пакаяння і паяднання, каб з адноўленым сэрцам выконваць служэнне ля алтара і перажываць пасхальную таямніцу.
Кс. Юрый Марціновіч
