Skip to main content

Фотафакт: у гродзенскай катэдры павіншавалі жанчын з 8 сакавіка

katedra marca 5У Міжнародны жаночы дзень у гродзенскай парафіі св. Францішка Ксаверыя памаліліся за жанчын і ў іх інтэнцыях.

katedra marca 2

Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.

“Вы не лакаматыў, які цягне за сабою яшчэ 15 вагонаў, а жанчыны! І трэба гэта прыняць і адчуць сваю жаноцкасць”, – сказаў між іншым святар.

Ён пажадаў, “каб Марыя, прыклад цярплівасці, пакоры і мудрасці, была эталонам, на які хочацца раўняцца, да якога хочацца прыбягаць, дзяліцца і раіцца ў кожнай сітуацыі”.

katedra marca 4

Пасля Імшы міністранты падарылі жанчынам кветкі і павіншавалі са святам.