Чаму сорак дзён?
Саракадзённы Вялікі пост - гэта запрашэнне, якое робіць нам Бог, Які хоча гаварыць да нашага сэрца. І нам варта свядома ўвайсці ў гэты святы час, каб ён быў не толькі яшчэ адным літургічным перыядам, а стаў сапраўднай прыгодай - для цябе і Бога. Прымі гэты выклік!