Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Традыцыі Адвэнту і Раства ў розных кутках свету. Харватыя

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Літургічны каляндар

fir 1073236 1920У кожнай краіне ёсць свае асаблівыя, непаўторныя традыцыі, якія не ва ўсім супадаюць з паўсюдна прынятымі. На апошнім тыдні перад Адвэнтам прапануем пазнаёміцца з цікавымі святочнымі звычаямі розных краін свету, і, магчыма, адкрыць для сябе якую-небудзь незвычайную ідэю. Харватыя.

За 4 тыдні да Каляд надыходзіць Адвэнт - час чакання нараджэння Нябеснага Збаўцы. З надыходам Адвэнту ў Харваціі пачынаюцца “зарніцы” (з націскам на першы склад). Роўна ў 6 раніцы пачынаюцца малітвы на хвалу Найсвяцейшай Багародзіцы. Малітва доўжыцца 30 хвілін:спяваюцца песні, характэрныя толькі Адвэнту.

Нягледзячы на тое, што ўсё гэта пачынаецца рана, шмат людзей прыходзіць у касцел памаліцца. І гэта не толькі бабулі-пенсіянеркі, а таксама і людзі, якія працуюць, школьнікі.

6 снежня - дзень св. Мікалая. У гэты дзень прынята дарыць падарункі, але рабіць гэта не ў адкрытую, а менавіта падкінуўшы на акно. Варта адзначыць, што, паводле харвацкай традыцыі, заўсёды са св. Мікалаем ходзіць і Крампус, які замест падарункаў носіць дубец. І калі дзеці дрэнна сябе паводзілі, то яны атрымлівалі гэты самы дубец.

13 снежня - дзень св. Люцыіі. У гэты дзень рыхтавалі 12 паперак, і на кожнай дзяўчына пісала мужчынскае імя. Хлопцы, адпаведна, пісалі жаночыя імёны. І вось аж да каляд выцягвалі наўгад адну паперку з імем і выкідвалі яе ў агонь. У Вігілію свята заставалася адна паперка з тым самым запаветным імем. Лічылася,што чалавек з гэтым імем якраз і будзе нарачоным.

Дзень перад Калядамі ў Харватыі называецца “Бадняк”, азначае “пень”. У гэты дзень прыносяць у хату пень дуба (або іншага дрэва). Гэта традыцыя характэрна толькі для сербаў. На Бадняк усе рыхтуюцца да сустрэчы Каляд. Гаспадыні гатуюць смачныя пірагі і тарты, дзеці ўпрыгожваюць ёлку. У 6 гадзін вечара, калі зазвіняць званы, уся сям’я збіраецца вакол ёлкі, запальвае свечку і чытае малітву “Ойча наш”.

Увечары пачынаецца ўрачыстая Імша.

На Каляды ўся сям’я збіраецца за святочным сталом, на якім звычайна бывае запечаная індычка з млінцамі (бязквасныя аладкі). Суп традыцыйны - курыны булён з хатняй локшынай. На дэсерт - рулеты з макам і грэцкімі арэхамі і рознае печыва.

Хадзіць у госці ў гэты дзень не прынята. Крамы,кафэ, рэстараны ў гэты дзень не працуюць.

Падрыхтавала Вольга Сяліцкая

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя