Матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
Прадстаўляем вашай увазе матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які сёлета адбываецца з 18 па 25 студзеня. Прадстаўлены план экуменічнага набажэнства быў падрыхтаваны бразільскай экуменічнай групай. Ідучы з Юдэі ў Галілею, Езус павінен быў прайсці праз Самарыю. Шлях Яго вандроўкі праходзіў паблізу Сіхара, каля студні Якуба. Да гэтай студні прыйшла самаранская жанчына, каб зачарпнуць вады.