У кожнай краіне ёсць свае асаблівыя, непаўторныя традыцыі, якія не ва ўсім супадаюць з паўсюдна прынятымі. На апошнім тыдні перад Адвэнтам прапануем пазнаёміцца з цікавымі святочнымі звычаямі розных краін свету, і, магчыма, адкрыць для сябе якую-небудзь незвычайную ідэю. ЗША.
Самае галоўнае свята ў ЗША – Каляды (Christmas). Праўда, традыцыі амерыканскага каляднага свята сталі прыжывацца там толькі ў канцы XIX стагоддзя. Да XVIII стагоддзя гэтае свята наогул было забаронена ў Новым Свеце, прызнаваўся толькі Дзень Падзякі. Першая Нацыянальная калядная ёлка з'явілася каля Белага Дома толькі ў 1891 годзе. А ў 1895 г. Каляды прызналі агульнанацыянальным святам. Усе, хто працуюць, з той пары атрымалі права на адпачынак у гэтае свята. З той пары Каляды сталі самым галоўным святам ЗША. На Каляды ўся Амерыка адпачывае.
Кожны гаспадар дома выстаўляе перад уваходнымі дзвярыма прыгожыя снегавікі, а на дзвярах вывешваюцца маляўнічыя вянкі з ёлкі. Кожная сям'я як бы ўдзельнічае ў спаборніцтве на лепшае ўбранне хаты.
Практычна ўсе амерыканцы на Каляды ўсей сям’ёй сустракаюцца ў бацькоўскім доме. Перад пачаткам вячэры прынята чытаць малітвы, якія праслаўляюць Бога. Затым амерыканцы з'ядаюць святы хлеб. Пасля гэтага сям'я частуецца чырвоным віном і есць традыцыйныя калядныя стравы, якія складаюцца з капусна-бабовага супу, хатніх кілбас, рыбы, бульбянога пірага. Неад'емным атрыбутам святочнага стала з'яўляецца чарнасліў і зялёны гарох. Пасля багатай святочнай вячэры амерыканцы пачынаюць знаёміцца з каляднымі падарункамі.
Амерыканцы – нацыя, якая больш за ўсе дорыць і атрымлівае падарункі на Каляды. Падарункі складаюць пад елку ўвесь святочны тыдзень.
А ў невялікіх амерыканскіх мястэчках ёсць слаўная традыцыя: там прынята хадзіць у госці адзін да аднаго і спяваць старадаўнія калядныя песні. Дзеці, апранутыя ў анельскія касцюмы, спяваюць калядныя гімны, славяць Бога і нараджэнне Яго Сына – Езуса Хрыста.
Былі ў ЗША часы, калі калядныя святы доўжыліся 12 дзён, ад нараджэння Езуса да Яго хросту.
Падрыхтавала Вольга Сяліцкая