Вялікі пост – час ачышчэння сэрца і розуму, каб лепш убачыць тое, што сапраўды важнае, каб звярнуцца да сябе і да Бога, каб знайсці адпаведны рытм, каб жыць сціплей і больш уважліва. Гэтым разам без узнёслых пастановаў, але пры дапамозе малых, штодзённых крокаў, мабілізуючых нашую душу і цела, вяртаючых нас Богу і блізкім людзям.
Hieronim Bosch, Укаранаванне цернем Езуса
Мы хворыя, таму што прызвычаіліся адно гаварыць, а зусім іншае думаць. Навучыліся ні ўва што не верыць, не заўважаць іншых людзей і клапаціцца толькі пра сябе. Такія паняцці як любоў, сяброўства, спачуванне, пакора ці прабачэнне згубілі сваю глыбіню і смак, а для некаторых сталіся анахранічнымі або нават смешнымі.
Václav Havel, Siła bezsilnych i inne eseje
Часам надоўга адкладаем тое, што для нас эмацыйна патрабавальна, асабліва калі датычыць гэта адносін з блізкімі. Парадаксальна, але мы адкладаем тое, што нам можа прынесці палёгку. Падумай, ці ёсць хтосьці, з кім табе трэба паяднацца, перад кім выбачыцца, паразмаўляць, можа штосьці патлумачыць. Сёння зрабі свой першы крок. Пазвані або напішы і дамоўся на сустрэчу. “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40).
Meindert Hobbema, 1665, A Wooded Landscape with Travelers on a Path through a Hamlet
Палюбі шпацыры – дзякуючы штодзённаму хаджэнню адчуваю сябе лепш і пазбягаю розных захворванняў. Падчас праменаду ўва мне нараджаюцца найлепшыя думкі і не прыпомню, каб шпацыр мне не дапамог перамагчы штосьці цёмнае і цьмянае ў маёй галаве… сядзенне на месцы знішчае, а чым больш сядзіш, тым горш сябе адчуваеш… Таму будзе нашмат лепш, калі будзеш хадзіць.
Søren Kirkegaard, List do Jette
Негледзячы на свае праблемы выйдзі пашпацыраваць. Найлепш без тэлефону. Калі будзеш адзін, паназірай за прыродай. Калі з блізкімі - прысвяці ім усю сваю ўвагу.
Remains in Karkonos, 1835. Museum in Greifswald
Кожны з нас пастаянна пазнае штосьці новае, таямнічае. Усё, што нас сустракае, добрве ці злое, кожная радасць і кожнае цярпенне з’яўляецца ўтаемнічаннем (ініцыяцыяй). Можа ёй быць таксама чытанне добрай кнігі ці сузіранне захапляльнага пейзажу. Рэдка можна напаткаць больш уважлівага або глыбока мыслячага чалавека, каб усё гэта ўсвядоміць.
Matthieu Galey, Rozmowy z Marguerite Yourcenar
Нараканне – хвароба. Прытупляе нашую здольнасць да ўважлівага пазнання рэчаіснасці. Яе карані нашмат глыбейшыя – фрустрацыя і пасіўнасць. Свядомы выбар, каб не наракаць, прымушае канструктыўна думаць і прымаць адпаведныя рашэнні. Можа гэта добры выбар на сёння? Падумай, на што найбольш наракаеш!
Hans Holbein Junior, Ambasadors 1553
Досвед цаню больш перш за ўсё за яго сумленнасць. Можна колькі заўгодна выбіраць памылковы шлях, але калі толькі маеш адкрытыя вочы, немагчыма адыйсці задалёка, каб не заўважыць папераджальных знакаў. Чалавек можа хлусіць самому сабе, аднак досвед ніколі не схлусіць. Сусвет, калі па ім моцна пастукаць, заўсёды гучыць чыста і праўдзіва.
C.S. Lewis, Zaskoczony radością
Мы жывем у культуры дастатку: інфармацыі, словаў, каментароў, гукаў, рэклам, зніжак, прагнозаў, апытанняў… Што больш, носім гэта ўсё ў сабе, стаючыся “мабільнымі прыладамі”, якія вычытаюць кожны змест. Сёння можа быць добры дзень на афлайн або хоць на палову дня ці хоць бы на вечар? Адлажы тэлефон, пульты, адключы інтэрнэт.
Willem Claesz Heda, Dead Nature 1634
З часам, пра які пішаш, адбываецца ў нас гэтаксама. Мне выдаецца, што пачалася камедыя, якую прадказваў: чым больш вынаходніцтваў, якія ашчаджаюць час, чым больш чалавек пачынае разглядаць свой час, як асабістага ворага нумар 1, тым больш гэты час “аддзячваецца”, тым менш яго становіцца. Скончым на гэтым, што проста не будзе часу жыць. Сёння мільёны людзей і цэлыя грамадствы могуць спакойна сказаць: “Не маю часу ЖЫЦЬ, маю час неяк існаваць”. Сапраўды, насамрэч людзі ў большасці выпадкаў не жывуць, проста існуюць. Адчуваеш розніцу – блыха, матыль і сотні іншых насякомых толькі існуюць; не можаш сказаць пра жука, што ён жыве.
Andrzej Bobkowski, Listy z Gwatemali do matki
Не маю часу – хлусня, якую часцей за ўсё паўтараюць людзі. Справа тут толькі ў пастаянным клопаце аб тым, што сапраўды важна. “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною” (Лк 9, 23). Вызначы сёння 10 хвілін на адарацыю Укрыжаванага. Можа маеш свой улюбёны вобраз у якім-небудзь касцёле?
Peter Breugel - “Zabawy Dziecięce”, 1560
Настолькі, наколькі можаш
Калі не можаш паўкладаць свайго жыцця так, як хочаш,
То хоць бы пастарайся настолькі, наколькі можаш:
Каб яго не спаганіць,
У пастаянным кантакце з зямным,
У мітусьні і пустых размовах.
Спаганіў б яго, снуючы з боку ў бок,
Паглынаючыся ў гэтыя таварыскія спатканні, банкеты,
У штодзённае глупства,
Каю сталася яно для цябе чужой ношаю.
Konstandinos Kawafis, Wiersze zebrane
Падумай пра якую-небудзь табе блізкую асобу, якая знаходзіцца ў духоўнай патрэбе і да цяперашняга посту далучы сваю інтэнцыю за яе. А вечарам памаліся за гэтага чалавека. Лепш якой-небудзь канткрэтнай малітвай: літаніяй, ружанцам…. Таму што ёсць зло, якое “можна прагнаць толькі постам і малітвай” (Мк 9,29).
Пражыві гэты час па сапраўднаму!