Skip to main content

Традыцыі Адвэнту і Раства ў розных кутках свету. Швецыя

lappland sweden 1938531 1920У кожнай краіне ёсць свае асаблівыя, непаўторныя традыцыі, якія не ва ўсім супадаюць з паўсюдна прынятымі. На апошнім тыдні перад Адвэнтам прапануем пазнаёміцца з цікавымі святочнымі звычаямі розных краін свету, і, магчыма, адкрыць для сябе якую-небудзь незвычайную ідэю. Швецыя.

У час надыходу Адвэнту многія скандынаўскія хаты змяняюцца: выстаўляюцца вонкі дамоў гномікі, анёлачкі, гаршкі з кветкамі, вырашчанымі з цыбулін гіяцынт і іншых кветак. 

Адзін з сімвалаў Адвэнту ў Швецыі - падсвечнік у выглядзе невялікага латка, нібы лодачкі, з чатырма выбудаванымі на ей у шэраг свечкамі, якія знізу ўпрыгожаны мохам і яловымі або бруснічнымі галінкамі.

З першай нядзеляй Адвэнту змяняюць свой выгляд вокны шведскіх дамоў. У іх з'яўляюцца дзве вельмі важныя дэталі. Першая — Зорка Адвэнту. Часцей за ўсе яна ружовага або чырванавата-жоўтага колеру. Яна вешаецца на акно і свеціцца знутры. Другая — падсвечнікі са штучнымі свечкамі (не блытаць з падсвечнікам Адвэнту). Тая свяцільня, якая ставіцца на акно, складаецца з пяці, сямі ці дзевяці свечак, размешчаных вуглом, вяршыняй вугла ўверх. Гэтыя лямпачкі-свечкі гараць у кожнай шведскай хаце. Яны свецяць з вокнаў доўга, дзесьці да сярэдзіны студзеня,а часам і даўжэй, грэючы сваім святлом зімовую цемру.

 

Таксама падчас Адвэнту ў Швецыі прынята частаваць усіх каляднымі пячэнькамі, якія, нягледзячы на адсутнасць у іх перцу, чамусьці называюцца пярцовымі.

Падрыхтавала Вольга Сяліцкая

Рэдагавана: 05 Сакавіка 2017