Skip to main content

Агульнагарадскaя малітва за Беларусь і аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча пройдзе ў Гродне

mihail 339 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на заканчэнне перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адбудзецца ўрачыстая Імша.

Падчас Эўхарыстыі будуць асаблівым чынам маліцца аб дары міру і паяднання для ўсіх жыхароў нашай краіны, а таксама за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб яго хуткім вяртанні ў Беларусь.

Да ўдзелу ў Імшы біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае найперш усіх вернікаў каталіцкіх парафій Гродна, а таксама парафій наваколля і ўсіх жадаючых людзей.

Пачатак Імшы ў 19.00.

JM