29-30 жніўня ў Гродне адбудзецца XIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Бог жа надзеі няхай напоўніць вас усялякай радасцю і спакоем у веры...” (Рым 15, 13).
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”. Элемент “святыня” ўключае біблійны конкурс і конкурс рэлігійнай песні “Sacro Song”, элемент “тэатр” – конкурс малюнка і конкурс “Музыка – маё жыццё”, элемент “стадыён” – бег 60 м, 100 м, 400 м і 800 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол.
Першы дзень парафіяды пройдзе ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), другі – на стадыёне ЦСК “Нёман”.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму. У гэтым годзе ўдзельнікі павінны будуць самі забяспечыць сябе пражыванне.
Узрост удзельнікаў (хлопцаў і дзяўчат) – ад 10 да 19 гадоў:
катэгорыя “A” – 2012-2015 г. нар.
катэгорыя “B” – 2009-2011 г. нар.
катэгорыя “C” – 2006-2008 г. нар.
Кошт удзелу – 5 руб.
Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 8 чалавек +1 апякун.
Наяўнасць апякуна абавязковая, быць апекуном можа толькі паўналетняя асоба. Апякун у спаборніцтвах не ўдзельнічае. На парафіядзе кожны апякун павінен прадставіць ужо падрыхтаваныя дакументы (дадатак 8-11).
Пра ўдзел у парафіядзе паведаміць да 20 жніўня ксяндзу Артуру па тэлефонах:
+375 33 624 35 22
+375 29 319 54 65.
За парушэнне правіл удзельніка ў трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”, а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або ўсю групу.
Праграма:
29 жніўня
14.00-15.45 – прыбыццё груп, рэгістрацыя
15.30 – падрыхтоўка да святой Імшы (падрыхтоўка літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да споведзі)
16.00 – святая Імша ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, урачыстае адкрыццё парафіяды
17.00-17.40 – вячэра
18.05-18.30 – біблійны конкурс
18.10-19.30 – конкурс “Музыка – маё жыццё”
19.00-20.00 – конкурс малюнка
19.40-21.00 – конкурс “Sacro Song”
20.00 – 21.00 – шашкі (адборачны тур)
20.20-21.00 – валейбол
21.20 – вячэрнія малітвы (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
30 жніўня
7.45 – ранішнія малітвы (у прыватным парадку)
08.40 – снеданне (стадыён ЦСК “Нёман”)
09.10 – урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў (у зале для бадмінтона)
09.25-10.10 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А)
09.25-10.15 – настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)
10.15-10.55 – настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)
10.10-11.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В)
10.55-11.40 – настольны тэніс (хлопцы кат. В)
11.20-11.35 – бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)
11.00-11.50 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С)
10.35-11.00 – кіданне мяча (хлопцы кат. А)
11.35-11.50 – бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)
11.00-11.25 – кіданне мяча (хлопцы кат. С)
11.50-12.10 – бег 400 метраў(хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)
11.40-12.20 – настольны тэніс (хлопцы кат. А, С)
11.25-11.45 – кіданне мяча (хлопцы кат. В)
12.10-12.25 – бег 800 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)
11.45-12.25 – кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С)
12.30-13.00 – абед
13.00-15.30 – шашкі
13.30-15.30 – бадмінтон
14.00-15.30 – футбол (хлопцы кат. А, В, С)
15.50 – выезд у парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
16.30 – cвятая Імша ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
17.30 – вячэра
18.00 – узнагароджванне пераможцаў, заканчэнне парафіяды
Дадатак 1. Фармуляр удзельніка
Дадатак 3. Конкурс “Музыка – маё жыццё”
Дадатак 5. Конкурс “Sacro Song”