З 19 па 22 верасня ў Баранавiчах (Пінская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, арганізатарам якіх з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ва ўласным жыцці ці ў сям’і.
Рэкалекцыі пройдуць у будынку Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах (вул. Тараса Шаўчэнкі, 6).
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
+375 29 809 30 95 – ксёндз Павел
+375 29 178 36 34 – Юрый