У суботу 13 верасня ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца канцэрт арганнай і вакальнай музыкі, на якім выступяць Варвара Царук (арган) і Аліна Злебава (мецца-сапрана).
Канцэрт стане заключным з тых, якія праходзілі ў гэтым сезоне ў навагрудскім касцёле ў межах V Фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi”.
Пачатак у 19:00.
Канцэрты ў межах фестывалю “Ars Magna Organi” праходзілі ў Гродзенскай дыяцэзіі (у касцёлах Навагрудка і Іўя) з канца мая. У Навагрудку адбылося восем канцэртаў.