З 5 па 7 верасня ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь. Запрашаюцца свецкія вернікі, святары, манаскія асобы.
Натхненнем для гэтых адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.
У праграме рэкалекцый будуць дзве ўсяночныя адарацыі, канферэнцыі, пілігрымка пакаяння ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя набажэнствы.
Кантактны тэлефон для запісу і атрымання дадатковай інфармацыі:
+375 44 771 99 83 – Марына
Праграма:
5 верасня, пятніца
18:00 – святая Імша
19:30 – вячэра
20:00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі
21:00 – пакаяльны Крыжовы шлях вуліцамі Навагрудка;
23:30 – малітва прыніжэння, пачатак усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
6 верасня, субота
8:00 – супольнае заканчэнне адарацыі
8:30 – сняданак
10:00 – канферэнцыя пра актуальнасць Фацімскага паслання сёння
11:00 – Гадзінкі да Маці Божай
12:00 – малітва “Анёл Панскі”
12:30 – абед
13:30 – пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб (магчымасць споведзі, Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя пра Ружанец і яго моц, малітва Ружанца)
18:00 – святая Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве
19:30 – вячэра
20:30 – супольная малітва перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам
21:30 – пакаяльная працэсія са свечкамі вакол касцёла
23:00 – усяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
7 верасня, нядзеля
7:30 – заканчэнне адарацыі
8:00 – сняданак
8:45 – сведчанні і падсумаванне
10:00 – святая Імша падзякі, заканчэнне
Арганізатары рэкалекцый прапануюць удзельнікам у час іх захоўваць пост на вадзе або на хлебе і вадзе, а таксама скласці за сябе пакаяльнае матэрыяльнае ахвяраванне на духоўныя мэты. Тых, хто на рэкалекцыях збіраецца прыступіць да споведзі, заахвочваюць добра падрыхтавацца да яе.
Удзельнікам неабходна мець з сабой Біблію і ружанец.