Skip to main content

З Гродна ў Капцёўку адбудзецца пілігрымка на пачатак навучальнага года

piligrimka kapciowka 43

14 верасня адбудзецца пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку з нагоды пачатку навучальнага года.

Пілігрымка традыцыйна праходзіць у верасні.

Маршрут пілігрымкі наступны: Гродна – Каменка (праз лес і поле) – Цвіклічы – Капцёўка. Пілігрымка выйдзе ў 8.30 ад капліцы гродзенскай парафіі Святога Духа (вул. Багушэвіча, 51/1), у Капцёўку прыбудзе ў 11.30. У 12.00 там адбудзецца святая Імша, адразу пасля яе – вяртанне на аўтобусах у Гродна.