Прэзентацыя "Мадонны Еўропы” пройдзе 10 чэрвеня ў 17.00 у Інфармацыйна-турыстычным цэнтры Гродзенскай дыяцэзіі пры былым пабрыгіцкім кляштары (вул. К. Маркса, 27; уваход з боку Дома Сувязі). Мерапрыемства распачнецца св. Імшой а 16-ай гадзіне ў касцёле Звеставання НПМ.
Паказ будзе мець форму дэманстрацыі фотаздымкаў у суправаджэнні каментару да іх. Ён распавядзе пра паходжанне і развіццё культу Маці Божай на прыкладзе розных захаваных скульптур Марыі X-XVI ст., якія знаходзяцца ў шматлікіх святынях Еўропы. Прэзентацыя будзе працягвацца 45-60 хвілін.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца сакральнай творчасцю.
АМ