Skip to main content

Першую гадавіну смерці кс. Рышарда Пэрчака адзначаць у Белагрудзе

pogzeb perczak 16

27 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе (Лідскі дэканат) адбудзецца Імша ў інтэнцыі кс. Рышарда Пэрчака ў першую гадавіну яго смерці.

Пачатак у 12.00.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя: духавенства, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі.

Ксёндз Рышард Пэрчак нарадзіўся 21 жніўня 1959 г. у Бужысках (Польшча). З 1986 па 1991 год вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Ломжы.

Дыяканскае пасвячэнне прыняў 24 ліпеня 1992 г. у касцёле Перамянення Пана ў Селіванаўцах (Сапоцкінскі дэканат), прэзбітэрскае, удзеленае біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, – 7 снежня 1996 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Быў вікарыем парафіі Спаслання Духа Святога ў Бярозаўцы (Навагрудскі дэканат). У 1997 г. стаў пробашчам парафіі ў Белагрудзе, дзе служыў да смерці. Калі ў 2007 г. была заснавана парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Дзітве (Лідскі дэканат), стаў таксама яе першым пробашчам. Дзякуючы яго старанням у Дзітве пабудавалі парафіяльны касцёл.

Пасля працяглай хваробы адышоў у вечнасць 25 верасня 2024 г.