Skip to main content

У гродзенскай парафіі пачынаюцца хрысціянскія сустрэчы з цыклу “Цікава паразмаўляць”

adobestock 138799491

У гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка) пачынаюцца хрысціянскія сустрэчы з цыклу “Цікава паразмаўляць”. Першая сустрэча пройдзе 19 кастрычніка, яе тэма – “Рэлігійнае выхаванне дашкалят, праблемы з мовай, уплыў гаджэтаў”.

Праграма:

13.00 – святая Імша

14.00 – уступная тэма “Рэлігійнае выхаванне дзяцей ва ўзросце да 3 і да 6 гадоў” (кс. Валерый Спірыдон)

14.30 – “Чырвоныя сцягі ў моўным развіцці” (лагапед)

15.00 – перапынак на каву

15.30 – “Уплыў гаджэтаў” (лагапед)

16.00 – магчымасць задаць пытанні; “развейванне міфаў”

Запрашаюцца маці ў дэкрэтным адпачынку, маці, у якіх ёсць дзіця дашкольнага ўзросту, і ўсе іншыя маці, якія цікавяцца гэтымі тэмамі. Дзяцей на сустрэчу просяць не браць, інакш, па словах арганізатараў, паразмаўляць не атрымаецца.