10-11 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных ў Барунах (Ашмянскі дэканат) пройдуць адпустовыя ўрачыстасці.
Кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч запрашае да ўдзелу ўсіх ахвотных.
Праграма:
10 кастрычніка, пятніца
20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
21.00 – зварот да Маці Божай, працэсія са свечкамі
22.00 – святая Імша
11 кастрычніка, субота
9.00 – святая Імша ў капліцы Маці Божай
10.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
10.45 – Акатыст (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)
11.30 – Ружанец
12.00 – адпустовая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй)
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 29 582 25 62 – ксёндз Павел Паўлюкевіч