З 7 па 9 лістапада ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця. Кангрэс праводзіцца ў пяты раз.
Арганізатары мерапрыемства адзначаюць: “Беларуская зямля стогне ад крыку дзяцей, забітых пад сэрцам сваіх маці. Кроў гэтых дзяцей ляжыць цяжкім каменем на сумленні многіх жанчын у нашай краіне, а таксама тых бацькаў, якія дазволілі вынесці свайму дзіцяці гэты прысуд, і медыкаў, якія гэты прысуд выканалі. З гэтай жудаснай рэчаіснасці паходзяць шматлікія праблемы нашага часу, праблемы ў сем’ях, войны і стыхійныя бедствы. Як казала святая Маці Тэрэза, “калі маці можа забіць сваё дзіця пад сэрцам – што можа паўстрымаць мяне ці цябе ад таго, каб не забіць адно аднаго?”.
Мы павінны перапрашаць за грахі абортаў і іншыя грахі супраць жыцця і сям’і, каб Божы гнеў не знішчыў нашую прыгожую зямлю. Менавіта гэтаму перапрашэнню прысвечаны малітоўны кангрэс у абарону жыцця”.
Цэнтральная падзея кангрэса – пілігрымка пакаяння з Навагрудка ва Уселюб. “Удзельнікі кангрэса ідуць пяшком 14 кіламетраў, несучы 52 белых крыжа ў знак 52 дзяцей, якія штодзень забіваюцца ў Беларусі праз аборты”, – паведамляюць арганізатары. Пілігрымка пройдзе ў суботу 8 лістапада. Вечарам гэтага дня пасля святой Імшы біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прачытае адмысловы акт перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і.
Апошні дзень кангрэса традыцыйна прысвечаны сем’ям, якія дзеляцца вопытам сямейнага жыцця і асабліва выхавання дзяцей.
Запіс на ўдзел у кангрэсе па нумары:
+375 29 812 22 76 (Viber, WhatsАpp)
Праграма:
7 лістапада, пятніца
17.15 – Крыжовы шлях у інтэнцыі перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’i (парафіяльны касцёл)
18.00 – святая Імша ў інтэнцыі абаронцаў жыцця
19.00 – вячэра, знаёмства ўдзельнікаў
22.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў iнтэнцыi перапрашэння за грaхi cупраць жыцця i сям’i (да 8 гадзін наступнага дня, капліца)
8 лістапада, субота
8.00 – снеданне
9.00 – 13.30 – пiлiгрымка з Навагрудка ва Уселюб (14 км) у iнтэнцыi перапрашэння за грахi супраць жыцця i сям’i; абед ва Уселюбе
14.00 – прывітанне, канферэнцыя “Духоўная і сужэнская бясплоднасць – крыж і пакліканне” (кс. Віталій Цыбульскі)
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (санктуарый Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюбе); вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе
16.15 – “Марыя – Маці жыцця. Марыя на служэнні Евангеллю жыцця” (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй)
17.00 – “Сапраўднае набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў справе барацьбы з цывілізацыяй смерці” (а. Віталій Сапега ОР)
18.00 – святая Iмша з урачыстым актам перапрашэння за грахі супраць жыцця і сям’і
20.00 – урачыстая вячэра, сведчанні абаронцаў жыцця
9 лістапада, нядзеля – сустрэча беларускiх каталiцкiх шматдзетных сем’яў (удзельнічаць могуць усе)
8.00 – снеданне
9.00 – Ружанец у абарону жыцця (капліца)
10.00 – святая Імша
11.30 – перапынак на каву
12.00 – круглы стол “Малітва і Святое Пісанне ў сям’і. Асабісты вопыт” (Іван Пузанаў, Уладзіслаў Валаховіч)
14.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
14.45 – абед