Skip to main content

У Гудагаі пройдуць “Дні цішыні” для дзяўчат і жанчын

tiszina 1 5

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на чарговыя “Дні цішыні”, якія пройдуць 18-19 кастрычнiка ў Гудагаi.

Гэтую сустрэчу арганізатары прапануюць правесці са святой Тэрэзай ад Езуса, пазнаёміцца з яе разуменнем малітвы і ўнутранага жыцця.

“Дні цішыні” ладзяцца для тых, хто хоча пачуць Божы голас праз цішыню і ўнутраную засяроджанасць, а таксама правесці час у супольнасці.

Ёсць магчымасць прыезду на сустрэчу ў пятніцу 17 кастрычніка. Даехаць можна цягніком да станцыі “Гудагай” або маршруткай да Астраўца.

Запіс і падрабязная інфармацыя па нумары:

+375 29 884 39 67 – сястра Ідалія