25 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Яснагорскай у Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад) адбудзецца сустрэча колаў Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі.
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае ўсіх, хто ўдзельнічае ў ружанцовых колах, на гэтую сустрэчу, каб разам вучыцца яшчэ большай пашане да Маці Божай. У Каталіцкім Касцёле кастрычнік прысвечаны малітве Ружанца.
Праграма:
11.00 – прывітанне ўдзельнікаў сустрэчы; адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец (Радасная частка); “Анёл Панскі” за памерлых удзельнікаў ружанцовых колаў; кароткая прэзентацыя кс. Міхалам Ластоўскім гісторыі капцёўскай парафіі (сёлета адзначаецца 25 гадоў з часу кансэкрацыі касцёла і 15 – з часу аб’яўлення яго дыяцэзіяльным санктуарыем)
12.15 – канферэнцыя “Ружанец як малітва сузірання Слова Божага” (кс. канонік Антоні Грэмза)
13.00 – святая Імша
14.00 – абед у доме пілігрыма, заканчэнне сустрэчы
Пра ўдзел паведаміць па тэлефонах:
+375 29 116 87 26, +375 33 655 44 22 – ксёндз Міхал Ластоўскі, кусташ санктуарыя ў Капцёўцы, дыяцэзіяльны мадэратар колаў Ружанца