У суботу 26 ліпеня ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах пройдуць рэкалекцыі пад назвай “Пасткі сатаны”.
“Сатана ў сваім каварстве вельмі небяспечны, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – На працягу ўсёй гісторыі, выкладзенай у Бібліі, ён стараецца пераключыць увагу людзей з праўды аб Богу на бягучыя абставіны.
Сатана робіць усё, каб убіць клін паміж Панам і чалавекам. Ужо Еве ў Эдэмскім садзе ён шэпча: “Чаму Бог забараніў табе ёсці плады гэтага дрэва? Ён яўна хоча схаваць ад цябе нешта добрае”. Вось і мы, калі, напрыклад, разбураецца сяброўства, тэст на цяжарнасць зноў аказваецца адмоўным ці вяртаецца хвароба, чуем яго шэпт: “Калі б вы на самой справе былі дзецьмі Бога, аб якіх Ён клапоціцца, Ён бы не дазволіў гэтаму здарыцца”.
На сваім жыццёвым шляху мы маем выбар – меркаваць пра Бога зыходзячы з нашага абмежаванага разумення таго, што адбываецца вакол, ці давяраючы таму, што Ён кажа пра Сябе.
На гэтых рэкалекцыях мы паспрабуем паразважаць аб стратэгіі сатаны, яго падманах, пастках. Канешне, гаворка будзе аб грахах, аб сапраўдным пакаянні”.
Праграма:
11.00 – канферэнцыя №1
12.00 – перапынак
12.45 – канферэнцыя №2
13.45 – абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя №3
17.00 – святая Імша, адарацыя
Абавязковая рэгістрацыя (указаць імя і прозвішча) па нумары тэлефона, можна ў Viber:
+375 29 586 39 16 ксёндз Віктар