Skip to main content

Гродзенская супольнасць “Мужчыны святога Юзафа” запрашае на рэкалекцыі

Portrait of a businessman in formal wear praying over black background

Гродзенская супольнасць “Мужчыны святога Юзафа” арганізуе рэкалекцыі для мужчын пад назвай “Пане, … колькі разоў я павінен прабачаць …?” (Мц 18, 21), якія пройдуць з 8 па 10 жніўня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры (г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19; станцыя метро “Пралетарская”).

Рэкалекцыі правядзе айцец марыянін Аляксандр Шамрыцкі, духоўны кіраўнік “Дабрачыннай місіі добрага самараніна пад апекай св. Уршулі Ледухоўскай”.

На рэкалекцыях будуць разважаць над пытаннямі: “Чаму без прабачэння немагчыма жыць?”, “Ці ёсць тое, што прабачыць нельга?”, “Як навучыцца прабачаць нават найгоршым крыўдзіцелям?”, “Чаму прабачэнне – “мужчынская цнота”?”

Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.

Праграма (магчымыя змены):

8 жніўня, пятніца

20.00 – вячэра

21.00 – святая Імша з гаміліяй

22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі

9 жніўня, субота

8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №1

11.15 – кава-паўза

12.00 – святая Імша з гаміліяй

13.00 – абед

13.30 – вольны час (экскурсія па Хрысціянскім сацыяльным цэнтры)

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – канферэнцыя №2

16.30 – кава-паўза

17.00 – адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі

18.30 – вячэра

20.30 – дыскусія па канферэнцыях

22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8 гадзін наступнага дня)

10 жніўня, нядзеля

7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina

8.00 – снеданне

9.00 – канферэнцыя №3

10.00 – кава-паўза

10.30 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў

12.00 – святая Імша з удзелам наведвальнікаў Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра

13.00 – абед

13.30 – благаслаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 33 621 66 56 Віталь

+375 29 546 83 19 Аляксандр

+375 29 546 83 19 Viber, Telegram

Ахвяраванне за ўдзел (уключаючы начлег і харчаванне) – 120 рублёў + дабравольнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.

З сабой узяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.