Skip to main content

У канцы ліпеня адбудзецца пілігрымка з Ліды да месца мучаніцкай смерці навагрудскіх назарэтанак

lida nawagrudak 41

30-31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак да месца мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак, якія былі расстраляны ў часы Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка выйдзе 30 ліпеня з лідскай парафіі св. Юзафа Рамесніка і благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц (вул. генерала Бяды, 71) пасля святой Імшы а 9-й гадзіне, завершыцца 31 ліпеня на месцы расстрэлу назарэтанак (Батароўскі лес), дзе а 18-й гадзіне адбудзецца Эўхарыстыя.

Маршрут пілігрымкі: 30 ліпеня: Ліда – Бярозаўка, 31 ліпеня: Бярозаўка – Навагрудак.

Запіс па тэлефонах:

+ 375 29 285 83 50 ксёндз Дзмітрый

+375 29 771 66 11 сястра Галіна