4-5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудуцца адпустовыя ўрачыстасці.
Сёлета іх дэвіз – “Міласэрнасць Божая, давяраем Табе”. У межах урачыстасцяў адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Панны Марыі.
На беларускім тэлебачанні будзе праходзіць прамая трансляцыя цэлебрацый у санктуарыі.
Праграма ўрачыстасцяў:
4 ліпеня, пятніца
14:00-17:00 – сустрэча пілігрымаў
18:00 – святая Імша
20:00 – Акафіст (хор Грэка-Каталіцкай Царквы)
20:30 – Нешпары ў гонар Маці Божай
21:00 – Крыжовы шлях
22:00 – моладзевая праграма
23:30 – працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай
5 ліпеня, субота
00:00 – святая Імша
02:00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
06:00 – Боская літургія (візантыйскі абрад)
07:00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Панны Марыі
08:00 – святая Імша
09:30 – Фацімскі Ружанец
10:30 – канферэнцыя “Беззаганнае Зачацце: 170 гадоў догмату”
11:30 – галоўная святая Імша, эўхарыстычная працэсія, акт прысвячэння
На працягу ўрачыстасцяў будзе магчымасць ушанаваць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і памаліцца перад ім.