З 24 па 27 ліпеня 2025 года, (з чацверга па нядзелю) пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу. Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ужо пяты раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.
Удзельнікі будуць пісаць адну з ікон св. Юзафа
У мінулых гадах удзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога, св. Дамніка, св. каралевы Ядвігі і св. Францішка Асізскага.
Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пры дапамозе спецыяліста па іканапісу Валянціны Аўсяннікавай напісаць абраз – ікону св. Юзафа.
Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне: +375 (29) 291 92 11 (+ viber і telegram) — айцец Раман Шульц ОР або па звароце на электронную пошту: schulzop@gmail.com